Бабілёнская бібліятэка: Замежная літаратура ў перакладах «Нашай Нівы»/ Эдгар Алан По, О. Генры, Яраслаў Гашак і інш. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 270 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»).

За шаснаццаць гадоў адноўленай «Нашай Нівы» на яе старонках перакладаліся По і Гашак, О.Генры і Ўо, Гэсэ і Борхэс, Камю і Віян, Бёль і Брэдбэры, Керэт і Вайль, Фрыш і Кішон, Пірандэла і Ленц, Рабчук і Такарчук...

Перакладалі ж Шупа і Буйвал, Шэрман і Прасаловіч, Караткевіч і Колас ды іншыя культавыя асобы беларускае супольнасьці.

Зборнік уключае творы 27 аўтараў. Чытво можна расьцягнуць амаль на месяц, па апавяданьні на дзень.

«Для цяперашняй «НН» геаграфічных ці моўных абмежаваньняў, можна сказаць, няма. Ёсьць толькі неабходнасьць улічваць густы й цягу да самавыяўленьня сучасных перакладнікаў, якія будуюць сваё «Каралеўства Беларусь» на трывалым падмурку сусьветнай традыцыі», — напісаў у прадмове Лявон Баршчэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0