Прырост ВУП Беларусі ў студзені-сакавіку складзе 8,3-8,5 працэнта

ВУП Беларусі ў студзені-сакавіку павялічыўся, паводле папярэдніх даных, на 8,3-8,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. Пра гэта паведаміў 5 красавіка прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, аб’ём прамысловай вытворчасці ў першым квартале гэтага года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2006 года павялічыўся на 9%. Крыху горш спрацавалі прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» з-за праблем са збытам беларускага цукру.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі ў студзені-сакавіку склалася на ўзроўні 11-12%.

Фармаванне даходнай часткі бюджэту ідзе ў адпаведнасці з запланаванамі тэмпамі.

Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал за тры месяцы ўзрос на 25% у параўнанні з першым кварталам 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?