Працэс Вітольда Пілецкага 1948 г.

Фонд Paradis Judeaorum звярнуўся да прэзідэнта Польшчы, а таксама да мітрапаліта Кракаўскага ды Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы з ініцыятывай пахаваць цела славутага падпольшчыка ротмістра Вітольда Пілецкага ў Вавельскім замку ў Кракаве.

Геройскія ўчынкі, якія ён здзейсніў, ставяць яго ў адзін шэраг з каралямі – напісана ў лісце фонду.

Некаторы час таму фонд Paradis Judeaorum звязаўся з галівудскімі акцёрамі Мэлам Гібсанам і Клінтам Іствудам, каб увекавечыць памяць ротмістра ў фільме.

Вітольд Пілецкі праславіўся тым, што дабравольцам адправіўся ў канцлагер Асвенцім, каб стварыць там падпольную арганізацыю. Ён першы перадаў на волю інфармацыю аб нацысцкіх злачынствах у канцлагеры, аказваў дапамогу вязням, арганізаваў некалькі ўцёкаў.
Пасля таго, як Вітольд Пілецкі сам уцёк з канцлагера, ён браў удзел у Варшаўскім паўстанні.
Пасля вайны ротмістр быў арыштаваны камуністычнымі ўладамі і расстраляны.

Жыццё Пілецкага цесна звязана з Беларуссю. Перад вайной ён жыў у маёнтку Сукурчы пад Лідай. Тут нарадзіліся яго дзеці. Сёння ад маёнтка Пілецкіх не засталося і следу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру