Сяргей Гоўша (на фота з унучкай) і на мінулых выбарах фіксаваў шматлікія цёмныя моманты ў дзейнасці старшынь выбарчых камісій.

Сяргей Гоўша (на фота з унучкай) і на мінулых выбарах фіксаваў шматлікія цёмныя моманты ў дзейнасці старшынь выбарчых камісій.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 21 жніўня прызнаў назіральніка Сяргея Гоўшу вінаватым у абразе сяброў акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй акругі № 5 і пакараў яго штрафам на 15 базавых велічыняў.

Сяргей Гоўша, нягледзячы на тое, што суд прызнаў яго вінаватым, застаўся задаволены працэсам: «Бо я цалкам даказаў сваю невінаватасць. Гэты штраф — прысуд справядлівасці нашага суда».
Нагадаем, у заяве старшыні камісіі Таццяны Латышавай значылася, што назіральнік Сяргей Гоўша зняславіў яе і сяброў камісіі «словамі грубай нецэнзурнай лаянкі». Сяргей Гоўша меркаваў давесці ў судзе сваю праўду пры дапамозе дыктафоннага запісу спрэчнага моманту, які ён і прапанаваў для праслухоўвання на судзе. Суддзя Васіль Пятрыў далучыў дыктафонны запіс да справы.
На аўдыёзапісе найперш уражвае, што назіральнік звяртаецца да старшыні камісіі па-беларуску, а яна яму адказвае па-расейску. Агулам, тон гаворкі такі, нібыта не назіральнік існуе, каб назіраць за камісіяй, а старшыня камісіі — каб назіраць за назіральнікам.

Дзяржаўная раённая газета «Наш край» безапеляцыйна назвала Сяргея Гоўшу «расперазаным хуліганам». Прычым аўтар артыкула Міхаіл Шубіч зрабіў гэта яшчэ да пасяджэння суда.

«Мы праслухалі гэты запіс двойчы, і нават сведкі прызналіся, што не пачулі на ім пацверджання сваім абвінавачванням. Адвакат таксама не пачуў абразы і таму папрасіў закрыць справу», — распавёў Сяргей Гоўша. І ўсё ж, па словах назіральніка,

у выніку суддзя не прызнаў запіс размовы бакоў за першакрыніцу.
Тады Сяргей Гоўша прапанаваў зрабіць экспертызу дыктафоннага запісу, аднак гэтае хадайніцтва суддзя адхіліў.

Сведкі давалі розныя паказанні наконт канкрэтных словаў, якімі ён нібыта абразіў сяброў камісіі, і пры гэтым адмаўляліся прамовіць іх на судзе, ён прапанаваў ім напісаць іх на паперы. Аднак і гэтае хадайніцтва суддзя адхіліў.

Апроч абскарджвання выраку баранавіцкага суда, Сяргей Гоўша ўжо напісаў заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбаю «стварыць камісію па расследаванні падробкі пратакола з першага паседжання акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй акругі № 5 і падману выбарцаў і назіральнікаў».

Вось дыялог, за які на Сяргея Гоўшу пакрыўдзілася Таццяна Латышава:

Сяргей Гоўша — чалавек з Баранавіч, які і на мінулых выбарах фіксаваў шматлікія парушэнні і цёмныя моманты ў дзейнасці выбарчых камісій.
Гоўша тры гады як на пенсіі, у свой час працаваў вядучым інжынерам-канструктарам на Баранавіцкім заводзе гандлёвага машынабудавання, а потым быў прыватным прадпрымальнікам. У назіральнікі яго вылучыла Таварыства беларускай мовы.
Таццяна Латышава працуе начальніцай упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама.
У дэпутаты ў гэтай акрузе ідзе Вольга Палітыка, начальніца аддзела працы, зарплаты і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці ЗАТ «Атлант», а таксама па спалучэнні дэпутатка гарсавета.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?