Лідар АГП Анатоль Лябедзька стаў кандыдатам у дэпутаты па Стравіленскай акрузе Мінска № 105.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў будзе кандыдатам па Шклоўскай выбарчай акрузе.

А вось былога лідара сацыял-дэмакратаў Анатоля Ляўковіча не зарэгістравалі па Брэсцкай-Заходняй акрузе № 1. Прычына — вялікая колькасць несапраўдных подпісаў.

    • У Горках зарэгістравалі прадстаўніка Руху «За Свабоду» Андрэя Юркова, а вось прадстаўніка ЛДПБ — не.

    ***

    Сакратар БХД Дзяніс Садоўскі паведамляе: «Марыну Хоміч, лідара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты».

    ***

    Анатоль Лябедзька піша ў сваім Фэйсбуку, што не прайшоў рэгістрацыю граф Аляксандр Прушынскі, ён збіраўся балатавацца ў Ваўкавыскай выбарчай акрузе.

    ***

    Па Мінскай Кальварыйскай акрузе зарэгістраваная Таццяна Караткевіч.

    Па Брэсцкай Заходняй акрузе — Ганна Канюс

    Па Магілёўскай Прамысловай акрузе — Аксана Закрэўская

    Па Віцебскай Чкалаўскай акрузе — Аляксандр Мікулін

    Па Івацэвіцкай акрузе — Валянцін Лазарэнкаў

    Па Наваполацкай акрузе — Яраслаў Берніковіч

    Па Віцебскай Сельскай — Леанід Аўтухоў

    Па Крычаўскай акрузе — Валерый Каранкевіч

    Не зарэгістраваныя:

    Па Мінскай Купалаўскай акрузе — Міхаіл Пашкевіч

    Па Мінскай Усходняй акрузе — Ігар Драко

    Па Мінскай Коласаўскай акрузе — Жанна Солап

    Па Мінскай Кастрычніцкай акрузе — Вікторыя Пашкоўская

    Па Рагачоўскай акрузе — Дзяніс Дашкевіч

    Па Лагойскай акрузе — Валянціна Каляка

    Па Полацкай акрузе — Лідзія Сагідуліна

    Па Віцебскай Кастрычніцкай акрузе — Сяргей Парсюкевіч

    Па Брэсцкай Усходняй акрузе — Фёдар Петрусевіч

    Па Бабруйскай Першамайскай акрузе — Аксана Самуйлава.

    ***

    Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што яго зарэгістравалі па Аўтазавадской акрузе Мінска № 92. Таксама кандыдатам у дэпутаты там будзе генерал Валеры Фралоў, а вось вылучэнца Руху «За Свабоду» Артура Фінькевіча — не зарэгістравалі.

    ***

    Партыя БНФ паведамляе, што кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя:

    Хрыстафор Жаляпаў (Лепельская выбарчая акруга № 23)

    Мікалай Чарнавус (Баранавіцкая-Заходняя выбарчая акруга № 5)

    Арцём Лява (Фрунзенская выбарчая акруга № 101)

    Дзмітрый Шэвель (Лагойская выбарчая акруга № 75)

    Валер Каранкевіч (Крычаўская выбарчая акруга № 83)

    Яўген Рыбакоў (Старавіленская выбарчая акруга № 105).

    ***

    У Гомелі па выбарчай акрузе № 34 зарэгістраваны Ігар Случак — «кандыдат ад сацыяльных сетак», як называе ён сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?