У бліжэйшыя суткі, 24 жніўня, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць.

Прагназуецца надвор’е пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер уначы заходні, 5–10 метраў за секунду, удзень няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 15–17 градусаў, днём яна будзе вагацца ад плюс 20 па поўначы да плюс 28 градусаў у паўднёва-заходніх раёнах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?