Урад РФ даручыў Мінэканамразвіцця падрыхтаваць крызісны варыянт прагнозу эканамічнага развіцця ў 2013–2015 гадах не толькі для Расіі, але і для яе партнёраў па Мытным саюзе — Казахстана і Беларусі.
Пра гэта расійскаму агенцтву Прайм паведамілі крыніцы ў фінансава-эканамічным блоку ўрада.

Мінэканамразвіцця ўжо падрыхтавала гэтак званы «крызісны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця РФ на 2013–2015 гады,

згодна са сцэнанарыямі якога цана на нафту ў наступным годзе можа ўпасці да 80 і 60 долараў за барэль, і ў ліпені перадало яго ва ўрад.
Мінфін, зыходзячы з гэтага прагнозу, плануе завяршыць падрыхтоўку антыкрызіснага бюджэту да канца жніўня.

«Было даручэнне міністэрству зрабіць крызісны прагноз па Беларусі і Казахстане. <…> Міністэрства яго зараз рыхтуе», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Іншая крыніца пацвердзіла інфармацыю, дадаўшы, што даручэнне Мінэканамразвіцця давалася адначасова з даручэннем падрыхтаваць крызісны варыянт прагнозу для РФ, аднак, відаць, з-за недахопу статыстычнай інфармацыі пакуль прагноз па Беларусі і Казахстане не да канца пралічаны.

«Але да канца месяца міністэрства абяцала прагноз прадставіць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?