Нарвежская турма «Іла» апублікавала фатаграфіі камеры, у якой будзе адбываць пакаранне Андэрс Брэйвік.

Кіраўнік турмы Кнут Бьяркейд адзначыў, што турма гатовая прыняць Брэйвіка незалежна ад таго, будзе ён асуджаны да турэмнага зняволення ці да прымусовага лячэння. Для тэрарыста адмыслова пераабсталявалі адно крыло будынка турмы.

Брэйвіку выдзеленыя тры камеры: спальня, пакой для фізічных практыкаванняў і кабінет.

Уся мэбля ў камерах прыпаяная да падлогі. У Брэйвіка няма доступу ў інтэрнэт, аднак яму прадастаўлена афлайнавая версія «Вікіпедыі».

У крыла Брэйвіка ёсць асобны двор, у якім ён можа дыхаць свежым паветрам. Двор агароджаны высокай бетоннай сцяной і калючым дротам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0