З новага навучальнага года ў Мінску павысяцца цэны на школьнае харчаванне.Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Лілія Леўчык 23 жніўня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.
Паводле яе слоў, згодна з папярэдняй ацэнкай, у сярэднім аднаразовае гарачае харчаванне ў школе будзе каштаваць 9–10 тысяч, тады як у маі яно каштавала 8–8,5 тыс. рублёў.
Як зазначыла Леўчык, на ўзгадненні знаходзіцца праект пастановы Саўміна, якой прадугледжана павелічэнне на 35% грашовых норм для школьнікаў, якія харчуюцца бясплатна. «У залежнасці ад гэтага будзем вызначаць кошт харчавання за наяўны разлік», — сказала яна.
У кожным раёне вызначаны школы, якія будуць арганізоўваць харчаванне накшталт шведскага стала, што дае магчымасць дзіцяці выбару з дзвюх салат, дзвюх другіх страў, двух напояў. У 2011/2012 навучальным годзе гэта ініцыятыва была рэалізаваная ў школе № 125 Фрунзенскага раёна.Як паведаміла метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Галіна Балашова, у 2012/2013 навучальным годзе працягнецца рэалізацыя шэрагу новаўвядзення ў харчаванні школьнікаў.
Як зазначыла спецыяліст, для арганізацыі шведскага стала ў школах Мінска неабходна закупіць спецыяльнае абсталяванне коштам не менш як 103 млн. рублёў. Адміністрацыі раёнаў горада будуць шукаць гэтыя грошы.
Паводле слоў Балашовай, як і летась школьнікам будуць прапаноўваць свежавыціснутыя сокі. Сокавыціскалкі закуплены больш чым для 220 школ горада. Для таго каб зрабіць даступнай цану соку, дзецям прапаноўваюцца порцыі па 100 грамаў. Асартымент — яблычны, маркоўны і
Загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валянціна Жыхар таксама падкрэсліла, што адна з найважнейшых задач у межах сістэмы школьнага харчавання — даць дзіцяці магчымасць выбару, сфарміраваць у яго прыхільнасць да здаровага харчавання.
На яе думку, задачы гігіены ў школьных сталовых ужо вырашаныя. «Калі раней мы гаварылі, што ў нас многія дзеці не наведваюць харчовыя блокі толькі таму, што нехта з персаналу можа быць неакуратным пры раздачы ежы, дзесьці пры дапамозе рук адпускаюцца стравы, то гэтыя пытанні вырашаныя», — сказала Жыхар. Паводле яе слоў, на працягу апошніх гадоў уведзены аднаразовыя пальчаткі для раздачы ежы, цялежкі для развозу прадукцыі, персанал абавязаны насіць спецыяльную форму.