23 жніўня ў Мінску, у выставачным павільёне «Белэкспа» па вул. Я.Купалы, 27, адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш тавараў і паслуг для будучых мам, дзяцей і іх бацькоў «Нашым дзецям 2012».

Тут прэзентаваны ўвесь асартымент тавараў для дзяцей ад 0 да 18 гадоў і іх бацькоў: ад падгузкаў і калясак, адзення, абутку, цацак да мэблі для дзіцячых пакояў, гульнявага і спартыўнага абсталявання. Гэта таксама тавары для творчага, разумовага і фізічнага развіцця дзяцей — розная літаратура, тавары для творчасці, цацкі для развіцця. Апрача таго, свае паслугі прапануюць школы ранняга развіцця, курсы замежных моў, творчыя гурткі, спартыўныя секцыі.

Выстава-кірмаш будзе працаваць па 31 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?