У Нью-Ёрку прайшло лёсаванне апошняга турніру "Вялікага шлема» ў сезоне -- Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open).
Беларуска Вікторыя Азаранка ў першым коле пазмагаецца з расіянкай Аляксандрай Пановай. Марыя Шарапава, якая атрымала трэці нумар пасеву, у першым коле згуляе з Меліндай Цынк з Венгрыі.
US Open, агульны прызавы фонд якога складае $25,5 млн, пройдзе з 27 жніўня па 9 верасня.