Нарвежскі суд прызнаў Андэрса Брэйвіка псіхічна здаровым, яму трэба будзе правесці ў зняволенні 21 год як мінімум. Гэты тэрмін можа быць прадоўжаны, калі суд вырашыць, што Брэйвік працягвае ўяўляць пагрозу для грамадства.
Раней Брэйвік прызнаў, што 22 ліпеня мінулага года ён забіў 77 і параніў 240 чалавек. Большасць яго ахвяр былі ўдзельнікамі моладзевага летніка на востраве Утоя.
Абвінавачванне заклікала прызнаць яго псіхічна хворым. У такім выпадку ён быў бы накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.Па словах самога Брэйвіка, гвалтоўнае псіхіятрычнае лячэнне было б для яго «горшым за смерць».
Абвяшчэнне прысуду Брэйвік сустрэў з усмешкай на твары. У зале суда ён сядзеў побач з адвакатамі, а не за шкляной перагародкай, якую, як чакалася, збудавалі, каб аддзяліць яго ад сваякоў загінулых.
Суд над Андэрсам Брэйвікам працягваўся 10 тыдняў.
0
0
0
0
0
0