Нягледзячы на тое, што Беларусь выбрала шлях самаізаляцыі, яе нельга выключаць з праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства».
Аб гэтым, як паведамляе сайт www.baltic-course.com, заявіў 23 жніўня міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на сустрэчы ў Рызе з кіраўнікамі МЗС Латвіі, Эстоніі і Германіі.

«Прыпыненне ўдзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве пакіне беларускі народ без еўрапейскай перспектывы», — сказаў Ажубаліс.

Ён таксама запрасіў сваіх калег узяць удзел у трэцім саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Вільнюсе восенню 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?