Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвай палове навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +10°С па поўначы да +18°С па поўдні,

максімальная днём +19—25°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +28°С.

У Мінску ў найбліжэйшыя суткі кароткачасовыя дажджы, ноччу навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13—15°С,

максімальная днём +21—23°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 26 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём моцныя дажджы. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10—17°С, максімальная днём +18—25°С, па паўднёвым усходзе да 28°С.

У панядзелак, 27 жніўня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, ноччу моцныя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12—19°С, максімальная днём +18—25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?