Былая сяброўка галівудскага акцёра Бар Рафаэль знайшла сабе новае захапленне.
Пражыўшы цэлыя тры гады з героем «Тытаніка», ізраільская супермадэль захацела больш вострых адчуванняў і звярнула ўвагу на футбалістаў.
Першымі на вочы трапіліся папулярныя клубы - мадрыдскі «Рэал» і «Барселона».

Прагледзеўшы некалькі матчаў, Бар адзначыла для сябе, што мае дзіўныя пачуцці, калі бачыць з мячом -- ды і без яго -- бразільца Дані Алвэса. Адзначыўшы гэта для сябе, яна паехала на «Камп Ноў». Трапіць на аўдыенцыю да абаронцы «Барсы» аказалася не проста, але ў выніку ўсё скончылася добра.

Цяпер парачка праводзіць час разам, пасмейваючыся з былога бойфрэнда Рафаэль, які, лічыцца, хварэе/заўзее за «Рэал».

Акцёру і праўда не да смеху -- мала таго што сяброўка пайшла да ворага, яшчэ і «Барса» мадрыдцаў перамагла ў першым матчы за Суперкубак Іспаніі (3:2). Увогуле, з улікам тонкай натуры Дзі Капрыа, такая колькасць стрэсаў можа скончыцца новай мыльнай операй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?