Працаваць на парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць больш чым 600 міжнародных назіральнікаў,
паведаміла 24 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, каля 600 назіральнікаў будуць уваходзіць у місіі БДІПЧ АБСЕ і СНД, таксама ў якасці назіральнікаў будуць акрэдытаваныя прадстаўнікі Цэнтрвыбаркамаў розных краін і эксперты.

Па стане на 23 жніўня, Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 157 міжнародных назіральнікаў.
105 з іх прадстаўляюць місію назіральнікаў ад СНД, 48 — БДІПЧ АБСЕ. Акрамя таго, тры чалавекі прадстаўляюць ЦВК Расіі, яшчэ адзін — ЦВК Малдовы.

Як паведаміла Ярмошына, з Цэнтрвыбаркама Украіны прыйшоў ліст з прабачэннямі аб тым, што яго прадстаўнікі не змогуць узяць удзел ў назіранні за выбарамі ў Беларусі ў сувязі з правядзеннем выбарчай кампаніі ў сябе ў краіне. А вось кіраўнік ЦВК Казахстана неафіцыйна пацвердзіў свой прыезд у Беларусь.

Кіраўнік беларускай ЦВК таксама паведаміла, што атрымала запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі, якія пройдуць 1 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?