Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Магчымасць павелічэння колькасці урокаў у агульнаадукацыйных установах або навучальнага года абмяркоўвалася сёння ў Мінску на педагагічнай канферэнцыі «Прафесіяналізм і грамадзянскасць — аснова стабільнасці і ўстойлівага развіцця сталіцы».

«Вынікі правядзення цэнтралізаванага тэставання паказваюць, што нашым вучням адназначна не хапае яшчэ аднаго урока ў тыдзень па такіх прадметах, як, напрыклад, фізіка.
На жаль, у гэтым аспекце мы прайграем Расіі, а значыць, гэтую сітуацыю неабходна тэрмінова выпраўляць», — сказаў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
Паводле яго слоў, у ведамстве абмяркоўваюцца таксама варыянты павелічэння навучальнага года, каб за кошт новых гадзін дапоўніць адукацыйны працэс ўрокамі фізікі, матэматыкі, іншых прадметаў.

Як паведамлялася, па выніках ЦТ сярод выпускнікоў школ, гімназій і ліцэяў ў 2012 годзе сярэдні бал па расійскай мове склаў 40,3, па беларускай — 37,4, па фізіцы — 24,9, па матэматыцы — 33,3, па хіміі — 42,3, па англійскай мове — 41,7. У працэнтных адносінах выпускнікоў, якія атрымалі балы вышэйшы за сярэдні, горад Мінск першы ў рэйтынгу па фізіцы (50,8 бала), беларускай мове (53,3), хіміі (59,9).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?