Міністэрства замежных справаў Кыргызстана з 24 жніўня адклікала ў Бішкек свайго надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў Беларусі Эрыка Асаналіева для правядзення кансультацый, паведаміла агенцтва КірТАГ.

«Гэты захад прыняты ў сувязі з адсутнасцю рэакцыі кампетэнтных органаў беларускага боку на вербальную ноту ад 21 жніўня г.г. і заяву МЗС Кырыізстана ад 22 жніўня г.г. адносна знаходжання грамадзяніна Кыргызскай Рэспублікі Джаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

, які расшукваецца праваахоўнымі органамі Кыргызстана і Інтэрполам за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы» – гаворыцца ў паведамленні кіргізскага МЗС, піша Радыё Свабода.

Джанібек Бакіеў каля кавярні "Грунвальд" у Мінску.

Джанібек Бакіеў каля кавярні "Грунвальд" у Мінску.

Як паведамлялася раней, 17 жніўня ў цэнтры беларускай сталіцы, на вуліцы Маркса быў заўважаны чалавек, падобны да Джаныбека Бакіева, брата зрынутага прэзідэнта Кыргызстана.
Дзейны прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атанбаеў назваў Джаныбека «страшным чалавекам».

Паводле яго словаў, менавіта Джаныбек падчас красавіцкіх падзей 2010-га кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым даў снайперам загад цаляць у галаву і ў грудзі. У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот. Падчас штурму будынка ўрада ў Бішкеку і далейшых беспарадкаў загінулі каля 90 чалавек і 1,5 тысячы былі параненыя.

    На той момант прэзідэнт Бакіеў, яго брат Жаныш (Джаныбек), які ўзначальваў Службу дзяржаховы краіны і старэйшы сын Марат збеглі з краіны. На радзіме яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве, звязаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб’яўленыя ў міжнародны вышук. Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года паводле запрашэння Аляксандра Лукашэнкі. Генпракуратура Кыргызстана двойчы звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам пра выдачу Бакіева і двойчы атрымала адмову. 17 кастрычніка 2011 года старшыня Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў, адказваючы на пытанні дэпутатаў парламента, паведаміў, што Курманбек Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак. МУС Беларусі не раскрывае статус Бакіева.

Кыргызстан патрабуе выдаць Д. Бакіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?