У Гродне затрыманы намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерый Ухналёў. Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік маладзёжнай арганізацыі партыі Дзмітрый Яненка.

Паводле яго слоў, Ухналёва даставілі ў найбліжэйшы аддзел міліцыі байцы міліцэйскага спецназу, узброеныя аўтаматамі.

Як сказаў Яненка, у Гродне Ухналёў знаходзіўся з прыватным візітам. (Як стала вядома БелаПАН, у гасцях у сваякоў.) Яненка не выключае, што затрыманне кандыдата ў дэпутаты і аднаго з кіраўнікоў партыі звязана з інцыдэнтам, што здарыўся ўчора позна вечарам, калі ў актывістаў дэмакратычнай апазіцыі Магілёва супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі метадычныя матэрыялы кампаніі «За справядлівыя выбары».

Андрэй Серада, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?