25 жніўня
Людзі на плошчы, 25 жніўня 1991 г.
Пачатак надзвычайнай сэсіі ВС 24 жніўня 1991 г. Са сьцягам - Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч.
Сэсія была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты (усяго за скліканьне сэсіі выказалася 84 дэпутаты), і працавала 24–25 жніўня. Прэзыдыюм ВС прапанаваў павестку дня з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы», апазыцыя БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх былі галоўнымі абвяшчэньне незалежнасьці, пытаньне аб адказнасьці кіраўніцтва ВС за бязьдзеяньне ў дні путчу, аб забароне
Перад пачаткам сэсіі група дэпутатаў БНФ дамаглася прадстаўленьня прамога тэлеэфіру і зьвярнулася да жыхароў Менску з заклікам прыходзіць на плошчу перад Домам ураду. На плошчы сабраліся тысячы людзей.
У выніку, камуністычная большасьць была вымушаная пагадзіцца з большасьцю прапаноў дэпутатаў БНФ. Старшыня ВС Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, дзейнасьць
Ужо праз некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету — так, у пачатку верасьня газэта «Свабода» паведаміла, што Польшча прызнала Беларусь як незалежную дзяржаву.
Праз некалькі тыдняў, у верасьні91-га , Вярхоўны Савет прыняў рашэньне аб назове краіны (замест БССР — Рэспубліка Беларусь) і наданьнібел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сымбаляў.
«Мы зь вялікім шанаваньнем павінны памятаць і адзначаць усе падзеі, зьвязаныя са змаганьнем і сцьвярджэньнем нашае дзяржаўнае незалежнасьці, — мяркуе тагачасны старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. — Гэта найперш 25 Сакавіка 1918 года, сьвята, якое мы адзначаем як Дзень Волі і аб’яўленьне незалежнасьці БНР. Гэта 27 ліпеня 1990 года — дзень аб’яўленьня Дэклярацыі аб незалежнасьці БССР, якая была прынятая Вярхоўным Саветам у выніку ўдалага выкарыстаньня гарбачоўскай палітыкі і дзякуючы найперш рацыянальнай і ахвярнай барацьбе дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.
Гэта нарэшце — вянец усіх падзей — дасягненьне рэальнай незалежнасьці Беларусі 25 Жніўня 1991 года».