У Светлагорску на спецыяльных стэндах «Выбары-2012» з’явіліся агітацыйныя плакаты ў падтрымку невядомага пакуль кандыдата ў дэпутаты папугая Яшкі.

Расклеіць птушцы плакаты дапамаглі актывісты ініцыятывы «Бацька». Пра сябе папугай паведамляе, што яго ўзрост — сярэдні, а адукацыя — дамашняя. На сваю карысць як верагоднага дэпутата незарэгістраваны кандыдат паведамляе: «я не ўмею маніць і красці, не замешаны ў карупцыі», «заўсёды кажу праўду, і любога магу паслаць», «ем і п’ю мала — вялікая эканомія сродкаў, мне не патрэбны асабісты транспарт», «халасты, таму ўвесь час гатовы аддаць працы», «паколькі парламент нічога не вырашае, я наогул лепшая кандыдатура».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?