У другі дзень міжнароднага хакейнага турніру памяці Руслана Салея, які праходзіць 24–26 жніўня на «Мінск-Арэне», чэмпіён Беларусі жлобінскі «Металург» прайграў камандзе КХЛ «Віцязь» (Чэхаў, Расія) з лікам 1:5 (0:0, 1: 3, 0:2).

Шайбы закінулі: у «Металурга» — Елісеенка (37.53), у «Віцязя» — Цімкін (24.41), Вялічкін (25.16), Белавусаў (25.46), Маркаў (51.31, у большасці), 1:5 — Каралюк (58.42, у большасці).

У першы дзень «Металург» выйграў у мінскага «Дынама» — 3:2.

26 жніўня «Дынама» сустрэнецца з «Віцязем».

Становішча каманд: «Віцязь» — 3 ачкі (1 матч; розніца шайб 5/1), «Металург» — 3 (2; 04/07), «Дынама» — 0 (1; 2–3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?