Сірыйская апазіцыя абвінавачвае ўрадавыя войскі ў арганізацыі бойні ў невялікім горадзе Дарайя, населеным ў асноўным сунітамі.

Па словах яе прадстаўнікоў, праз дзень пасля яго ўзяцця арміяй у дамах і падвалах былі знойдзеныя дзясяткі целаў забітых.

Сірыйскі Назіральны цэнтр па правах чалавека, які базуецца ў Лондане, са спасылкай на мясцовыя крыніцы кажа аб прыкладна дзвюх сотнях загінулых.

Па ўсёй Сірыі за апошнія суткі, па дадзеных цэнтра, былі забітыя 370 чалавек.

Іншая апазіцыйная арганізацыя, Каардынацыйны камітэт, заяўляе пра 440 забітых за дзень, у тым ліку аб 310 у Дамаску і яго наваколлі, уключаючы Дарайю, і пра 40 у Алепа.

Жыхар Дарайі, які прадставіўся выдуманым імем, заявіў па тэлефоне агенцтву Ройтэрз, што не больш за дваццаць загінулых сталі ахвярамі снайперскага агню, а астатнія былі застрэлены з блізкай адлегласці ў грудзі або ў галаву.

Паводле яго слоў, урадавыя салдаты хадзілі па хатах і забівалі маладых мужчын, якія падаваліся ім падазронымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?