Чэмпіёнам Еўрапейскага покернага турніру (EPT) у Барселоне стаў беларус Мікалай Побаль.

Ён пераадолеў рэкорднае для турніру поле ў 1.082 гульцы, паведамляе сайт championat.com. Самым складаным было супрацьстаянне двум фінам — Ілары Сахаміесу і Джоні Юкімайнену, з якімі ён некалькі гадзін правёў за гульнёй 3-max.

У барацьбе за галоўны прыз выйгрыш беларуса склаў 1.007.550 еўра.

Мікалай Побаль скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, спецыяльнасць «Міжнародная эканоміка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?