14 верасня ў Варшаве пройдзе конкурс прыгажосці Miss Supranational 2012. Ад Беларусі на ім выступіць Кацярына Бурая, выпускніца Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, паведамляе прэс-служба тэлеканала АНТ.

Кацярына Бурая нарадзілася ў Бабруйску. МДЛУ па спецыяльнасці «Міжкультурныя адносіны ў сферы турызму» скончыла сёлета. У 2008 годзе гэтая бландзінка з блакітнымі вачамі стала фіналісткай конкурсу «Міс Беларусь».

Любіць творчасць Маркеса, захапляецца спортам, нядаўна пачала займацца боксам.

Конкурс Miss Supranational доўгі час праводзіўся выключна ў Лацінскай Амерыцы, аднак з 2009 года перамясціўся ў Еўропу і цяпер уваходзіць у топ-3 самых папулярных конкурсаў свету.

Фінальнае шоу конкурсу пакажа тэлеканал АНТ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?