У панядзелак пачнецца продаж квіткоў на адборачныя матчы чэмпіянату свету па футболе — 2014 нацыянальнай зборнай са зборнымі Іспаніі (12 кастрычніка) і Грузіі (16 кастрычніка). Квіткі будуць прадавацца пакетамі на два матчы, нагадвае сайт Беларускай федэрацыі футбола.

З 13 кастрычніка будуць рэалізоўвацца квіткі на матч Беларусь — Грузія у выпадку не продажу іх пакетам на дзве гульні.
У такім выпадку асобна на матч з Грузіяй квіток будзе каштаваць ад 70 да 120 тыс.

Пакеты будуць прадавацца з касах стадыёна «Дынама» і праз электронную сістэму ticketpro.by

Як паведамляў сайт nn.by, кошт пакетаў складзе ад 280 тыс. (фан-сектар) да 480 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?