Расія пакуль не прыняла рашэння аб прадастаўленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту. Пра гэта, паводле інфармацыі агенцтва «РосБизнесКонсалтинг», паведаміў 6 красавіка журналістам кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Герман Грэф.

«Пакуль вядуцца перамовы», — сказаў міністр. Паводле яго слоў, сума крэдыту, якую запытвае беларускі бок, складае 1,5 млрд. долараў. Г.Грэф не выключыў, што яна можа быць зніжана да 1 млрд. долараў.

У канцы лютага Беларусь звярнулася да расійскіх уладаў з просьбай выдзеліць 1,5 млрд. долараў у якасці стабілізацыйнага крэдыту. Неабходнасць такой пазыкі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі патлумачылі павышэннем цэн на энерганосьбіты і, як вынік, ростам дзяржаўных расходаў. Прэм’ер‑міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў пазней паведаміў, што рашэнне аб прадастаўленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту будзе ў хуткім часе прынята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?