Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска захаваецца толькі для школьнікаў. Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, неабходнасці ў вяртанні такой льготы для студэнтаў няма.
«У мінулым годзе, улічваючы няпростую эканамічную сітуацыю, мы прынялі рашэнне падтрымаць навучэнскую моладзь. Зараз эканамічнае становішча і ўзровень даходаў насельніцтва змяніліся», — растлумачыў ён.

Па словах Мікалая Ладуцькі, у сталіцы для маладых людзей існуе шмат магчымасцяў для падпрацоўкі ў вольны ад вучобы час. Ёсць вакансіі ў сферы паслуг, гасцінічнага бізнесу, высокіх тэхналогій, будаўніцтва і інш. «Неабходна стварыць умовы для працаўладкавання моладзі. Студэнцкія атрады не павінны скончыць працу 1 верасня, а працягваць сваю дзейнасць», — сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска для студэнтаў адмянілі з 1 ліпеня 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?