Паводле яго словаў, вінаватасць карэйскай кампаніі была відавочная з першага дня слуханняў. Тым не менш прысяжныя ўважліва разгледзелі ўсе доказы, выслухалі ўсе аргументы і нямала паспрачаліся падчас нарады.

Супрацоўнікі CNET пацікавіліся самымі значнымі доказамі віны Samsung. Прысяжны згадаў унутраную электронную перапіску кіраўнікоў карэйскай карпарацыі, дзе ішла гаворка пра функцыі iOS, якія варта было б пераняць. На рашэнне камісіі таксама паўплывалі фатаграфіі тэлефонаў Samsung да і пасля выхаду iPhone. Пры гэтым прысяжным не спадабалася, што прадстаўнікі карэйскага вытворцы на судзе ўвесь час ухіляліся ад наўпростых адказаў на пытанні.

Многія юрысты лічаць, што вынесенае рашэнне ў выніку адменяць. Больш за ўсё спецыялістаў здзіўляе тое, наколькі хутка прысяжныя далі рады няпростай справе, падчас якой ім трэба было адказаць прыкладна на 700 пытанняў. Чальцы камісіі настойваюць, што пытанні былі не такімі ўжо складанымі, але кожнае з іх старанна абмяркоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?