Падчас запісу выступу кандыдаткі ад АГП па Брэсцкай-Усходняй акрузе № 3 Дыяны Касцюковіч на мясцовым тэлебачанні ёй забаранілі выкарыстоўваць словы «Лукашэнка», «байкот» і «пікет».

«Падчас запісу я прачытала свой падрыхтаваны тэкст. Прыйшла супрацоўніца тэлеканала, якая сказала, што гэта ўсё не пойдзе ў эфір, бо тут шмат забароненых словаў, як, напрыклад, „Лукашэнка“, „байкот“, „пікет“. Карацей, мы пачалі карэктаваць тэкст. Потым прыйшла яшчэ і юрыст, і пачалі прапаноўваць прыбраць з выступу то адно, то другое».

Спадарыня Касцюковіч кажа, што пасля рэдагавання выступ атрымаўся зусім не такі, якім яна хацела данесці яго да выбарцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?