«Беларусбанк» стаў першым банкам у Беларусі, які атрымаў права на абслугоўванне бескантактавых картак Visa (Visa payWave).

Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанк», атрыманне сертыфікату дазволіць банку выйсці на якасна новы ўзровень абслугоўвання трымальнікаў пластыкавых картак і надалей пачаць эмісію бескантактавых картак.

payWave — тэхналогія бескантактавых плацяжоў, якая дазваляе лёгка, хутка і бяспечна ажыццяўляць аплату тавараў або паслуг. Бескантактавыя карты не трэба пракатваць у плацежным тэрмінале для правядзення аплаты — уладальніку карты дастаткова правесці ёю паблізу тэрміналу. Кожная картка Visa payWave аснашчана ўбудаванымі чыпам і антэнай, якія дазваляюць па радыёканале перадаваць на бескантактавы тэрмінал інфармацыю аб плацяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?