7 красавіка, Вялікая субота

Для тых, хто ня можа трапіць у храм:

БТ, 22.20

Сьвяточная богаслужба на Ўваскрасеньне Хрыстова ў Менскім касьцёле Найсьвяцейшая Панны Марыі

Жывая трансьляцыя

БТ, 23.55

Сьвяточная богаслужба на Ўваскрасеньне Хрыстова ў Менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы

Жывая трансьляцыя

8 красавіка, Вялікдзень

БТ, 08.30

Пастырскае слова на сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова біскупа Аляксандра Кашкевіча

БТ, 12.10

Слова Мітрапаліта Філарэта на сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова

БТ, 12.20

Беларускі народны каляндар. Вялікдзень

Беларусь, 2006, каляровы, 13 хв.

Рэжысэрка: Ірына Волах

Жанр: Дакумэнтальны фільм

Стужка распавядае пра Вялікдзень на Беларусі, і зьвязаныя з гэтым звычаі, абрады.

9 красавіка, Вялікі панядзелак

НТВ, 19.45

Ідыёт (Идиот), 1-ая сэрыя

Расея, 203, каляровы, 550 хв (тэлесэрыял)

Рэжысэр: Ўладзімер Бартко

Ролі выконваюць: Яўген Міронаў, Уладзімер Машкоў, Лідыя Вележава, Іна Чурыкава

Жанр: Драма паводле аднайменнага раману Фёдара Дастаеўскага

Адзнака: 8 (з 10)

Самая дасканалая й грунтоўная экранізацыя слыннага раману Фёдара Дастаеўскага. Пасьля “Ідыёту” Пыр’ева й арыгінальнай японскай стужкі Курасавы, здавалася, лепей паставіць гэты твор немагчыма. Але Ўладзімер Бартко не толькі пераўзыйшоў папярэднікаў, але й дакладна перадаў дух раману. Гэтаму ў немалой ступені спрыяў выбітны акторскі склад зь Яўгенам Міронавым на чале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?