Інфармацыю пра працягненне расследвання прэс-службе ГА «БАЖ» пацвердзіў следчы па справе Арсень Нікольскі, не ўдакладніўшы, на які тэрмін. Андрэй Пачобут па-ранейшаму знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» затрымалі ў яго кватэры ў Гродна 21 чэрвеня. Перад гэтым у памяшканні правялі ператрус і забралі камп'ютары. Андрэй Пачобут прабыў у гарадзенскім СІЗА да 30 чэрвеня, пасля чаго пад ціскам грамадскасці быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

«З таго часу ад следства абсалютна ніякай інфармацыі», распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» сам Пачобут.

«Так, як я адмаўляюся супрацоўнічаць са следствам, мяне не выклікаюць на допыты і не бяруць ніякіх паказанняў. Нават пра працягненне расследавання крымінальнай справы не даслалі ніякага паведамлення, хоць пасля вызвалення з СІЗА яны маюць права гэтага і не рабіць»,
— гаворыць гарадзенскі журналіст.

Андрэй Пачобут мяркуе, што напярэдадні парламенцкай кампаніі беларускія ўлады не хочуць акцэнтаваць увагу міжнароднай супольнасці на крымінальнай справе супраць журналіста.

«Думаю, да яе следчыя вернуцца адразу ж пасля парламенцкіх выбараў», — кажа Андрэй Пачобут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?