На цэлую крымiнальную справу налавiлi рыбы мiнчанiн i жыхар вёскi Сутокi Смалявiцкага раёна.

Паводле звестак аддзела інфармацыі і грамадскiх сувязяў УУС Мiнскага аблвыканкама, браканьеры незаконным спосабам здабылi ў рэчцы Цна 187 плотак, 27 шчупакоў, паўтара дзесятка iншай рыбы. Нанесены прыродзе ўрон складае больш за 7,5 мiльёна рублёў. Супраць браканьераў узбуджана крымiнальная справа. Парушальнiкам пагражае буйны штраф альбо арышт, абмежаванне цi нават пазбаўленне волi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?