Смяротную рану Навуменка атрымаў 19 жніўня ў вулічнай бойцы з невядомым злачынцам. Украінскія міліцыянты вядуць вышук нападніка.

Труну з целам артыста паставілі на сцэне вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Сама зала аформленая ў жалобных тонах, а з дынамікаў ціха гучала музыка з песень, якія выконваў Якаў Навуменка, інфармуе tut.by. Каля труны стаіць вайсковая варта.

Плануецца, што па заканчэнні цырымоніі развітання і грамадзянскай паніхіды цела спевака будзе крэміраванае. З месцам пахавання Навуменкі яго сваякі і прадстаўнікі ўлады вызначацца пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?