Ісландыя, ілюстрацыйны здымак.

Ісландыя, ілюстрацыйны здымак.

Незвычайны выпадак адбыўся ў Ісландыі. Пошукавая аперацыя пачалася ў горным раёне на поўдні краіны ў суботу пасля таго, як у экскурсійным аўтобусе выявілася, што пасля прыпынку маладая пасажырка не вярнулася ў салон.
Праз гадзіну кіроўца аўтобуса паведаміў у паліцыю, і тая распачала пошукі.

Жанчыну шукалі каля пяцідзесяці чалавек. Берагавая ахова рыхтавалася нават выслаць верталёт, але гэтаму перашкодзіў туман.

Толькі а трэцяй гадзіне ночы выявілася, што сярод 50 удзельнікаў выратавальных работ была і сама зніклая іншаземка.
Паводле словаў афіцэра берагавой аховы, яна не пазнала сябе па даволі расплывістым апісанні і «паняцця не мела, што яе шукаюць».
Высветлілася, што пасажырка своечасова вярнулася ў аўтобус, але паспела пераапрануцца і нафарбавацца, таму іншыя ўдзельнікі экскурсіі яе не пазналі.
Няправільна палічыўшы колькасць чалавек у салоне, яны вырашылі, што жанчына заблукала, і ўзнялі трывогу.

Падобны выпадак адбыўся ў Ісландыі ў 1954 г., калі дзяўчына ўдзельнічала ў пошуках самой сябе з-за няправільнага апісання адзення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?