Чарговае ДТЗ з трагічнымі наступствамі з-за жывёлы, якая выбегла на дарогу, здарылася ноччу 30 жніўня.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, у 1.10 на 37-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач блізу вёскі Шчарбіны Мінскага раёна 19-гадовы грамадзянін Расіі, кіруючы аўтамашынай Audi Q5, рухаючыся ў напрамку Маладзечна, наехаў на лася, які перабягаў праезную частку. Пасля гэтага машына з’ехала ў правы кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва.

У выніку ДТЗ вадзіцель з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, а яго 22-гадовы пасажыр, грамадзянін РФ, ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.

Паводле інфармацыі УДАІ МУС, за сем месяцаў гэтага года на дарогах краіны ўчынена дзевяць наездаў на дзікіх жывёл, з-за чаго загінулі і пацярпелі людзі. У жніўні здарыліся яшчэ пяць ДТЗ з жывёламі, у якіх пяць чалавек атрымалі смяротныя траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?