У 67‑гадовага дзяржаўнага дзеяча і былога палітвязьня нарадзіўся сын.

Гэтая радасная падзея адбылася месяц таму, але Марыніч з жонкай трымалі гэта да пэўнага часу пад сакрэтам, піша «Народная воля».

Хлопчыка назвалі Міхасём у гонар бацькі.

У свае 67 гадоў Міхаіл Марыніч, здаецца, стаў найстарэйшым маладым татам у Беларусі. Марыніч жанаты другім шлюбам. Ад першага ён мае два сыны, а ад іх — трое ўнукаў. Сыны ставяцца да новага шлюбу бацькі з разуменьнем і цешацца за яго. Дарэчы, менавіта сыны Марыніча арганізавалі масавую міжнародную кампанію, якая дазволіла вызваліць бацьку датэрмінова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?