Выклікалі буру крытыкі ў Брытаніі.

Напярэдадні Вялікадня брытанцы вытрацілі 220 мільёнаў фунтаў на закуп 80 мільёнаў шакалядных яек, што адпавядае васьмём працэнтам гадавога спажываньня шакаляды.

Аднак сёлета шакалядныя яйкі сутыкнуліся з моцнай крытыкай. Галоўнай яе тэмай стаў ня клопат пра здароўе дзяцей, што спажываюць сёньня зашмат салодкага, а горы лішных упаковак, якія не паддаюцца перапрацоўцы, і выкарыстаньне рабскае дзіцячае парцы на плянтацыях какавы.

«Міжнародная амністыя» скарысталася са сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага, каб нагадаць, што ў многіх краінаў‑экспарцёрках бобу какавы выкарыстоўваецца рабская праца дзяцей.

«Амністыя» распачала кампанію «Stop the Traffik», абапіраючыся на зьвесткі Міжнароднай арганізацыі працы. Зь іх вынікае, што 12 тысячаў дзетак з Малі й Буркіна Фасо бацькі прадалі на nлянтацыі какавы ў Кот‑д’Івуар. Там яны працуюць за кармёжку, без аплаты, нібы на дварэ ня ХХІ, а ХІХ стагодзьдзе.

Тым часам эколягі б’юць у звон пра горы адкідаз, якія застаюцца пасьля салодкіх яек.

Улады графства Оксфардшыр узважылі, што ў яек многіх вытворцаў вага ўпакоўкі дараўноўваецца вазе самога яечка.

Вытворцы абараняюцца: прадукт крохкі, і калі яго не ўпакоўваць добранька, дык будзе крышыцца.

Шатляндзкі аддзел экалягічнай арганізацыі «Friends of the Earth» ацэньвае, што велікдная салодкая гарачка каштуе зямлі 4,5 тысяч тонаў кардону i 160 тонаў фольгі.

А за ўсім гэтым — вялікі бізнэс сьвяточных яек, прычым спажыўцы гоняцца за ўсё лепшай а лепшай якасьцю...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?