«Малады чалавек, 23 гады, возьме на падсяленне студэнтку. У якасці аплаты — сэкс 2-3 разы ў тыдзень». Такая абвестка была размешчана на сайце irr.by 25 жніўня.
У ёй былі пазначаныя нумар тэлефона і адрас электроннай пошты.

Наша журналістка патэлефанавала па нумары, пазначаным у абвестцы, прадставілася студэнткай. Як высветлілася, мы не першыя, хто звярнуўся да яго наконт жылля за сэкс. Але аніякай кватэры хлопец не здае. Ён не ведае, як яго тэлефон і мэйл трапілі на сайт.

«Гэта злы жарт. Я нават не магу ўявіць, што можа за ім стаяць». Хлопец пакуль не ведае, ці будзе неяк рэагаваць на здарэнне.

У рэдакцыі сайта irr.by патлумачылі, што змест дадзенай абвесткі пярэчыць правілам размяшчэння рэкламы на партале. Такое стала магчымым з-за таго, што абвесткі прымаюцца аўтаматычна.

Супрацоўніца сайта прынесла прабачэнні за памылку. «Такія выпадкі ў нас здараюцца надзвычай рэдка», — падкрэсліла яна.
Неўзабаве пасля нашай гутаркі абвестку з сайта прыбралі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?