У дзіцячым садку № 45 па вуліцы Сухамбаева адчыніцца першая і адзіная ў горадзе беларускамоўная група, паведамляе «Вячэрні Гродна».
На дадзены момант ужо дзевяць бацькоў падалі заяву. Ініцыятары — самі бацькі, ухваліла ідэю і кіраўніцтва гарвыканкама.
Па словах арганізатара і прадстаўніка ад бацькоўскага камітэта Наталлі Кісель, першыя заняткі пачнуцца 3 верасня.
Размаўляць на беларускай мове з дзецьмі будуць не толькі выхавальнікі, але і нянечка. Адзін раз на тыдзень для дзяцей будзе арганізаваны “рускі” дзень. Набор працягваецца.