Шаноўны Павел Iзотавiч,

цi кажуць Вам нешта гэткiя прозвiшчы як Фрэдзi Крюгер, Дзiця Размары або Омен 1, Омен 2 i Омен3? Наўрадце. Iнакш у нумары за 5 красавiка у рэдакцыйным каментары, пужыючы абывацеля экспартам Майдану на Беларусь, вы б напiсалi нешта больш арыгiнальнае, сапраўды выклiкаючае iнфернальны жах.

«В третий раз за три года политическая система Украины рухнула. Не чересчур ли? Хрупкая система управления разваливается на части. Глядя, как "синие" наперегонки с "оранжевыми" захватывают майдан и грозят друг дружке кулаками, невозможно отделаться от ощущения зловещей пародийности. Плюнув на приличия, политики расширяют поле игры по принципу "око за око».

Гэткiмi таннымi пассажамi Вы маеце намер выклiкаць у чытача холад у «ачке», мароз па скуры i перахоп дыхалкi?

«Такi не займайцеся дарэмнай справай, Якубовiч, - сказалi б Вам на гэта ў Адэсе.

I што больш за ўсе непакoiць – факт вiдавочнага касмапалiтызму, на якi хранична хварэе рэдакцыя СБ. Пужаць трэба выходзячы з лакальнай мадэлi жахаў, а не западаць у бязродны абстракцыянiзм. Або Вы думаеце, што нейкаму жыхару копыльскага района можа прыйсцi ў страшным сне «Хрупкая система управления», якая акрамя таго «разваливается на части»?

Мiж тым у нас бездань мясцовых жахаў, ад якiх можна, прабачце за жарганiзм, сапраўды абдзелацца. Хiба Вы самi рэгулярна не пужаце нас iльготнiкамi, якiя пiляць бюджэтныя бабкi, або калгаснiкамi, якiя перадазнулiся датацыямi?

Або напрыклад не гэтак даўно Вы загналi чытачкую аудыторыю СБ у халодны пот артыкулам пра беспредзел «зайцаў» у мiнскiм метро. Яны (страшна паведамiць, увядзiце калi ласка дзяцей ад манiтораў) каталiся на адзiн месячны абанемент больш чым за 300 раз на месяц.

Дык заюзайце гэтую фобiю, напрыклад: «В третий раз за три года система метрополитена Украины рухнула из-за зайцев. Не чересчур ли? Глядя, как "синие" наперегонки с "оранжевыми" ездят по одному абонементу более чем 300 раз в месяц и грозят друг дружке кулаками, невозможно отделаться от ощущения зловещей пародийности. Плюнув на приличия, зайцы расширяют поле халявы…».

Хiба не жудасна?

Хiчкок адпачывае!

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?