Інцыдэнт адбыўся ў лесе недалёка ад мястэчка Поразава. Мясцовы жыхар, супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у свой выхадны адправіўся ў грыбы.

Паводле яго слоў, у лесе ў гэты дзень было даволі шмат людзей. Зайшоўшы ў гушчар, ён убачыў на сцежцы за 4 м ад сябе зубра. Мясцовыя жыхары ведаюць, што жывёлы свабодна ходзяць у лесе, аднак звычайна трымаюцца далей і статкамі, да людзей так не падыходзяць.

Калі грыбнік паспрабаваў даць задні ход, зубр наблізіўся, падхапіў мужчыну за куртку на рогі і стаў трэсці. Крутка парвалася, а пацярпелы ўпаў.
Тады зубр некалькі разоў ударыў капытамі ў грудзі. Грыбнік абараняўся грыбным кашом. Неўзабаве, зрэагаваўшы, мабыць, на гучны крык ахвяры, зубр павярнуўся і пайшоў.
Мужчына вярнуўся дадому з рознымі пашкоджаннямі і ўдарамі, але кваліфікаваная медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.
Аб інцыдэнце ён паведаміў у лясніцтва. Поразаўскае лясніцтва ўваходзіць у склад «Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», на яго тэрыторыі таксама размешчаны зубрагадавальнік.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?