Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ініцыятывы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Уладзімір Кумец. Па яго словах,
мадэратар групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» Сяргей Бяспалаў цяпер знаходзіцца ў Расіі.
І вяртацца ў Беларусь пакуль не збіраецца.
Сяргей Бяспалаў пазбег арышту 30 жніўня падчас аблавы на мадэратараў апазіцыйных суполак у сацсетках. Ён знаходзіўся не па месцы рэгістрацыі, калі туды прыйшлі службісты. На кватэры правялі ператрус. Пэўны час Бяспалаў не выходзіў на сувязь, і не выключалася, што яго ўсё-ткі затрымалі.
0
0
0
0
0
0