Сяргей Гурэнка вярнуўся ў футбольнае мінскае «Дынама» ў якасці спартыўнага дырэктара.

Гурэнка ўжо зацверджаны на пасадзе і з сённяшняга дня прыступіў да працы. На гэтай пасадзе 39-гадовы футбольны спецыяліст змяніў Анатоля Шкляра, які выконваў функцыі спартыўнага дырэктара са снежня 2011 года.

Нагадаем, што менавіта ў мінскім «Дынама» славуты футбаліст, былы капітан нацыянальнай зборнай у 2009 годзе завяршыў кар’еру гульца і стаў на трэнерскі шлях.

Затым была праца ў жодзінскім «Тарпеда», з якім Сяргей Вітальевіч развітаўся ў маі 2012 года. Цяпер у яго кар’еры зноў пачынаецца дынамаўскі перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?