1 верасня прадстаўнікі ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці возьмуць удзел ва ўрачыстых школьных лінейках, прысвечаных Дню ведаў.

Як паведамілі ў прэс-групе УКДБ, супрацоўнікі ўпраўлення наведаюць у першую чаргу падшэфныя школы ў Кармянскім і Нараўлянскім раёнах.

Так, у Кляпінскую школу-садок (Кармянскі раён) супрацоўнікі УКДБ прыедуць з падарункамі. За сабраныя афіцэрамі камітэта грошы для школы набыты тэлевізар, а ўсім першакласнікам будуць уручаны школьныя прылады.

Яшчэ адна дэлегацыя ад УКДБ наведае Завайцянскую базавую школу-садок (Нараўлянскі раён). Для падшэфных першакласнікаў прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі і савета афіцэрскага сходу УКДБ сабралі партфелі, а таксама набылі для патрэб школы прынтар. Наборы школьных прылад атрымаюць і астатнія вучні. Выхаванцам дзіцячага садка падрыхтаваныя цацкі. Асобныя прызы ад шэфаў атрымаюць пераможцы ў намінацыях: «За спартыўныя дасягненні», «За поспехі у вучобе», «За ўдзел у грамадскім жыцці».

У Дзень ведаў прадстаўнікі УКДБ наведаюць і іншыя школы Гомеля і раённых цэнтраў, дзе возьмуць удзел ва ўрачыстых лінейках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?