Блогер Яўген Ліпковіч знайшоў на сайце тэлекампаніі АНТ сенсацыйнае паведамленне. «Нас прымушаюць вам ілгаць», – абвяшчае тэкст, размешчаны на адной з старонак сайта. Подпіс унізе – «з павагай, супрацоўнікі АНТ, патрыёты Беларусі».
Ці з`яўляецца дадзенае паведамленне крыкам душы працаўнікоў дзяржаўнай тэлекампаніі або гэта звычайная хакерская атака, высветліць пакуль не атрымоўваецца. У аддзеле навін карэспандэнту «Салiдарнасцi» заявілі, што пра такую навіну ім яшчэ нічога не вядома.
Праз некаторы час пасля званка на АНТ дадзенае паведамленне знікла з сайта. Праўда, супрацоўнікі тэлекампаніі так спяшаліся пераканаць грамадскасць у тым, што хлусіць іх зусім не прымушаюць, што, прыбіраючы запіс, нават дапусцілі памылку. Цяпер на яе месцы на сайце значыцца: «новость отсутСВует».