Відэафільм прысвечаны лідару “Маладога Фронту” Зміцеру Дашкевічу, які з 18 снежня 2010 года знаходзіцца за кратамі па надуманым абвінавачванні ў злосным хуліганстве.

Насамрэч яго пакаралі двума гадамі за ягоную грамадска-палітычную дзейнасць, за адстойванне ідэалаў вольнага грамадства і незалежнай Беларусі.

Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

28 жніўня палітвязень быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да ягонага тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.
На волю Зміцер Дашкевіч павінен выйсці 28 жніўня 2013 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?