Лідар студэнцкага руху Мо Тхі Зун, якога суд завочна прысудзіў да смяротнага пакарання больш за 20 гадоў таму, вярнуўся ў М’янму следам за іншымі грамадскімі дзеячамі, што былі вымушаныя эміграваць з-за палітыкі ваеннай хунты.

У аэрапорце яго чакаў натоўп захопленых прыхільнікаў.

У 1988 г. Мо Тхі Зун узначальваў студэнцкую дэманстрацыю, жорстка задушаную войскамі.

Раней у краіну вярнуліся іншыя лідары студэнцкіх арганізацый, унесеныя даўней у «чорны спіс».
Усе яны былі вымушаныя эміграваць з-за палітыкі ваеннай хунты.

Дзеячы вядуць перамовы з прэзідэнтам М’янмы Тэйн Сейнам і яго урадам аб удзеле ў грамадскім жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?