Пакістанскія ўлады арыштавалі імама Халіда Чышці, які абвінавачваў 14-гадовую хрысціянскую дзяўчынку ў блюзнерстве.
Арышт быў праведзены, пасля таго, як адзін са сведкаў па гэтай справе распавёў у судзе, што бачыў, як імам падкідваў старонкі з Карана ў пакет, набіты попелам і спаленай паперай, які несла Рымша Масіх.
У жніўні ёй было прад'яўлена абвінавачванне ў спаленні Карана - у Пакістане гэта лічыцца сур'ёзным злачынствам, за якое можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.